Забойцу бабра могуць асудзіць на два гады

У Крупскім раёне за забойства бабра заведзена крымінальная справа. Мужчына, які рыбачыў на мясцовым возеры, заўважыў бабра, які плыў уздоўж берага і вырашыў яго злавіць.
Ён стукнуў вяслом звера, а потым задушыў яго. Вяртаючыся дахаты праз лес, “рыбак-паляўнічы” натыкнуўся на мясцовых міліцыянтаў, якія і затрымалі злачынцу.

Эксперты ацанілі забітага бабра ў дзве тысячы долараў. Цяпер падазраванаму, паводле крымінальнага артыкула, пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі. Таксама яму давядзецца выплаціць усю суму шкоды, а гэта больш за 2 мільёны рублёў.


Паведамляе “Комсомольская правда в Беларуси”