Забудоўшчыкі прыпыняюць продаж кватэр
Прычына — валютная нявызначанасць, найперш, істотная розніца паміж "афіцыйным" і рэальным курсам долара ЗША.
Больш за ўсё новы курс азадачыў забудоўшчыкаў, якія бралі на пачатак будаўніцтва крэдыты ў валюце, піша "Камсамолка". Забудоўшчыкі на ўмовах ананімнасці пагадзіліся пракаментаваць тое, што адбываецца.
"Жыллё ў нашым доме прадавалі па 2,7 млн за квадратны метр, прыкладна 900 долараў, — тлумачыць адзін з буйных забудоўшчыкаў. — Сабекошт метра там каля 800 долараў. Паводле новага курсу ў 3400 рублёў за долар мінулая цана за метр — гэта нават менш за сабекошт. А нам трэба аддаваць крэдыт у валюце. Натуральна, продажы прыпынілі. Прыпыненае і заключэнне дамоваў далявога будаўніцтва па іншых дамах. Пакуль думаем, як выкручвацца".