Загінуў форвард мінскага “Юнацтва” Аляксей Савін
18 чэрвеня загінуў форвард мінскага "Юнацтва-Мінск" Аляксей Савін. Хакеіста, які катаўся на ровары, збіў аўтамабіль. Трагедыя адбылася ў Чалябінску – родным горадзе маладога форварда. Неўзабаве ён павінен быў вярнуцца ў Мінск і працягнуць трэніроўкі ў складзе свайго клуба.
Газета "Прессбол" піша, што Аляксей Савін, якому 15 траўня споўніўся 21 год, быў адным з самых перспектыўных гульцоў у беларускім хакеі. Ён выступаў у моладзевай зборнай нашай краіны, а на Чэмпіянаце свету-2006 у Рызе здолеў замацавацца і ў асноўным складзе нацыянальнай дружыны.
Рэдакцыя Еўрапейскага радыё выказвае спачуванні родным і сваякам Аляксея, а таксама гульцам і кіраўніцтву хакейнага клуба "Юнацтва-Мінск".
Фота — http://www.junost.org