Захворванне на грып у Мінску за мінулы тыдзень вырасла ў 1,4 раза

У Мінску на мінулым тыдні зарэгістравана 15,1 тысячы выпадкаў грыпу і вострых рэспіраторна-вірусных інфекцый. Гэта ў 1,4 раза больш, чым за папярэдні тыдзень, паведаміла намесніца кіраўніка Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталля Жукава.  Як інфармуе БЕЛТА, у пэўнай ступені рост ліку захварэлых медыкі звязваюць з заканчэннем вакацый і вяртаннем дзяцей у школы і дзіцячыя садкі. У агульнай колькасці хворых 422 мінчукам пастаўлены дыягназ "грып", 244 былі шпіталізаваныя. Пры лабараторных даследаваннях у 27% выпадкаў выяўлены вірус грыпу В у спалучэнні з іншымі вірусамі.

Тым не менш медыкі сцвярджаюць, што ў цэлым сітуацыя з захворваннем на грып і ВРВІ ў Мінску стабільная і характэрная для гэтай пары года.