Заіка: Эканамічны суд СНД баіцца прымаць рашэнне па расійскай нафце
Беларусь не мае права атрымоўваць нафту па ўнутраных расійскіх коштах, бо гэта можна назваць прыўлашчваннем часткі нацыянальнага багацця Расіі. Такую думку выказаў у размове з Еўрарадыё эканаміст Леанід Заіка, каментуючы рашэнне Эканамічнага суда СНД па беларуска-расійскай спрэчцы пра пошліны на нафту. На думку эксперта, Эканамічны суд СНД не вырашыць пытанне з пошлінамі на нафту і таму рашэнне будзе пастаянна пераносіцца.
Заіка: "Гэта не той суд, які мусіць быць. Калі б гэта быў нейкі еўрапейскі арбітражны суд, то рашэнне было б больш канкрэтнае і, хутчэй за ўсё, не на карысць Беларусі. Хутчэй за ўсё, праблема ў тым, што такое важнае рашэнне суддзі па сваім статусе прыняць не могуць. Яны будуць пераносіць прыняццё вердыкту пастаянна, бо гэта сур'ёзнае палітычнае пытанне. Яны баяцца прымаць рашэнне".
На думку эканаміста, такое рашэнне суда таксама задаволіць беларускі бок, бо гэта не прамая адмова. Тым больш, што Расія і так ужо дала Беларусі 7 мільёнаў тон нафты без пошліны, для ўнутранага карыстання.
Заіка: "Вы выкарыстоўваеце гэтую нафту ўнутры краіны і дзякуючы гэтаму будзеце мець такія ж кошты на бензін, як расіяне. Але цяперашняе беларускае кіраўніцтва сквапнае, яно проста выціскае грошы з гэтай нафты. Кошты на бензін у Расіі недзе 2100 беларускімі, а ў нас 2870 рублёў".
Нагадаем, што Эканамічны суд СНД 7 верасня задаволіў хадайніцтва Расіі, каб спрэчка па мытах на нафтапрадукты вырашалася ў пазасудовым парадку. Наступнае паседжанне па справе перанесенае на 7 кастрычніка.