Заіка: Віцэ-прэм'ер атрымае "па карку" за павышэнне "камуналкі"?

Так адкаментаваў Еўрарадыё эканаміст Леанід Заіка заяву віцэ-прэм'ера Віктара Буры пра неабходнасць павысіць аплату за камунальныя  паслугі. Эканаміст лічыць, што намеснік прэм'ер-міністра не параіўся з кіраўніком краіны і дапусціў тэхнічны пракол:
Заіка: "Ён не параіўся з Лукашэнкам. Ён зрабіў прафесіянальны тэхнічны пракол. То бок у гэтай пастаяннай палітычнай дыскусіі прэтэндэнтаў раптам нехта з віцэ-прэм’ераў пачынае палохаць ростам камунальных паслуг... Гэта відавочна! Але час для такіх заяваў выбраны няўдалы. І магчыма ён атрымае па карку ад Лукашэнкі, бо сапраўды – навошта палохаць людзей ростам аплат за камунальныя паслугі?"

Нагадаем, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў, Віктар Бура заявіў пра неабходнасць павысіць тарыфы на паслугі ЖКГ. Па яго словах, гэта наўпрост звязана з ростам цэнаў на энэрганосьбіты.