"Залатую цешчу" сёння выбіраюць у Бабруйску

У Бабруйску сёння ўжо ў сёмы раз пройдзе творчы конкурс "Залатая цешча". Як адзначае БЕЛТА, па традыцыі ён ладзіцца напярэдадні Дня пажылых людзей. За галоўны тытул конкурсу на канцэртнай пляцоўцы гарадскога парка культуры і адпачынку будуць змагацца 6 прэтэндэнтак. Жанчыны мусяць давесці публіцы, хто з іх самая элегантная, арыгінальная, паэтычна-рамантычная, артыстычная і гаспадарчая.

Па выніках конкурсу ўсе ўдзельніцы будуць заахвочаныя памятнымі сувенірамі, а "Залатая цешча" ў дадаатк атрымае сокавыціскалку.