Залаты запас Беларусі за I паўгоддзе вырас на 500 кг

Залаты запас павялічыўся за кошт набыцця каштоўных металаў у Міністэрства фінансаў, а таксама за кошт перапрацоўкі некандыцыйных зліткаў у банкаўскія кандыцыйныя, якія былі залічаны на металічныя рахункі, піша БелТА са спасылкай на крыніцу ў Нацбанку.

Залаты запас Нацбанка Беларусі вымяраецца ў тонах і ўключае золата (91,5%), а таксама срэбра, плаціну і паладый.