Залева затапіла цэнтр Мінску: пасажыраў транспарту даставалі ратавальнікі

Атмасферны фронт, які прыйшоў на тэрыторыю Беларусі, удзень 23 ліпеня выклікаў моцныя дажджы ў шэрагу рэгіёнаў, пераважна на Міншчыне. Напрыклад, у Валожыне выпала больш за траціну месячнай нормы ападкаў — 32 мм, або 32 літры вады на квадратны метр тэрыторыі. Там жа зафіксаваны град дыяметрам 4 мм.

Па звестках БелаПАН, 19 мм ападкаў адзначана ў Беразіно, 14 мм — у Вілейцы, 11 мм — у Мінску, дзе затапіла цэнтр горада, і супрацоўнікам МНС давялося ратаваць пасажыраў  двух тралейбусаў і маршрутнай таксоўкі.

Максімальная тэмпература паветра была ў Брэсце — 31,4 градуса. Гэта было вышэй за тэмпературны рэкорд, зафіксаваны ў 1950 годзе — 31 градус.