Замест матчу Албанія — Беларусь, ОНТ пакажа гульню Ізраіль — Расія

Матч адборачнага турніру да Чэмпіянату Еўропы Албанія — Беларусь, што пройдзе ў Тыране, пачнецца а 20 й гадзіне.
Трансляцыя на канале ОНТ пачнецца праз дзве гадзіны ў запісу, а 22 й, паведамляе “Наша ніва”. Прычына ў тым, што ў гэты час беларускі тэлеканал будзе паказваць трансляцыю матчу з іншай адборачнай групы — Ізраіль — Расія.

Калі Расія перамагае, яна фактычна забяспечвае сабе пуцёўку на кантынентальнае першынство. Тым часам матч Албанія — Беларусь пройдзе пры пустых трыбунах. Албанскія заўзятары пакараныя за кепскія паводзіны падчас матчу са зборнай Балгарыяй, што прайшоў 17 кастрычніка.