Замежныя інвестары атрымалі істотныя льготы ў Беларусі

Дэкрэт "Аб стварэнні дадатковых умоваў для інвестыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь" уступіў у сілу 9 лістапада. Ён быў падпісаны кіраўніком дзяржавы ў жніўні і накіраваны на "стымуляванне шырокамаштабнай інвестыцыйнай актыўнасці". Як паведамляе БелаПАН, дэкрэт прадугледжвае стварэнне трохузроўневай сістэмы заключэння інвестыцыйных дамоваў з уладамі Беларусі. Дыферэнцыяцыя залежыць ад значнасці праекта і прэферэнцый, якія прадастаўляюцца. Цяпер не трэба будзе праводзіць дзяржаўную комплексную экспертызу інвестыцыйнага праекта. Ён пашырае кола арганізацый, якія маюць права заключаць інвестыцыйныя дамовы. Пасля заключэння дамоваў для інвестараў прадугледжаныя істотныя льготы.

Паводле меркавання кіраўніка Асацыяцыі малых і сярэдніх прадпрыемстваў Сяргея Балыкіна, адным дэкрэтам нельга вырашыць праблему прыцягнення ў краіну замежных інвестыцый. У той жа час дакумент некалькі спрашчае бюракратычныя працэдуры і скарачае выдаткі, але найбольш важным з'яўляецца дзелавая рэпутацыя краіны.