Запазычанасць перад бюджэтам вырасла больш чым на 18 мільярдаў
Па дадзеным Міністэрства фінансаў Беларусі, за студзень-ліпень 2010 года аб'ём пазык беларускіх падатакаплацельшчыкаў перад бюджэтам вырас больш чым на 18 мільярдаў рублёў, і склаў амаль 77 мільярдаў, паведамляе "Ежедневник". Дэфіцыт беларускага бюджэта за 7 месяцаў склаў каля 2х трыльёнаў рублёў. Найбольшы аб'ём выдаткаў рэспубліканскага бюджэта пайшоў на агульнадзяржаўную дзейнасць, што на 2 трыльёны больш, чым выдаткі на нацыянальную эканоміку, і у 2 разы больш, чым фінансаванне сацыяльнай сферы, куды ўваходзяць сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі.