Запрацавала платформа для галасавання ў Каардынацыйную Раду

Выбары ў Каардынацыйную Раду

Выбары ў Каардынацыйную Раду / t.me/rada_vision/

Платформа для галасавання ў Каардынацыйную Раду нарэшце запрацавала. На сайце, як напісана, ужо чакаюць нашыя галасы.

Галасаванне на выбары ў Каардынацыйную Раду чацвёртага склікання мусіла пачацца 11 траўня. Аднак перад яе запускам увечары ў панядзелак на сайт пачалася магутная хакерская DDoS-атака — больш за мільярд запытаў. У выніку сайт стартаваў на паўсутак пазней, чым было запланавана.

Выбары ў КР працягнуцца да 17 траўня ўключна. Галасаванне адбываецца за дзевяць выбарчых спісаў.

Галасаваць можна па сінім афіцыйным пашпарце Беларусі ці па чырвоным пашпарце Новай Беларусі.

Інструкцыя для галасавання знаходзіцца тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.