Затрымалі падазронага ў двайным забойстве ў Шклоўскім раёне
Праваахоўнікі затрымалі 22-гадовага маладзёна, якога падазраюць у падвойным забойстве ў Шклоўскім раёне Магілёўшчыны. Як нагадвае БелаПАН, уначы 5 жніўня малады чалавек зарэзаў 37-гадовую жыхарку вёскі Гавяды на Шклоўшчыне. Таксама ён зарэзаў 17-гадовую дачку гаспадыні. Злачынца напаў на 39-гадовага бацьку сям'і і з раненнямі трапіў у Шклоўскую лякарню. 12-гадовы сын гаспадароў не пацярпеў. З ім працуюць псіхолагі.
З нагоды забойства Магілёўскай пракуратура пачала крымінальную справу за забойства дзвюх і больш асобаў.
З нагоды забойства Магілёўскай пракуратура пачала крымінальную справу за забойства дзвюх і больш асобаў.