Затрыманы вядомы спявак Аляксей Хлястоў

Аляксей Хлястоў

Аляксей Хлястоў / sb.by

У Мінску затрымалі вядомага спевака Аляксея Хлястова. Пра гэта ў сацсетках эмацыйна расказала яго жонка: "Майго мужа затрымалі без тлумачэнняў. Ён не парушаў нічога".

Паведамляецца, што цяпер Хлястоў знаходзіцца на Акрэсціна.

Пасля 2020 года году спявак трапіў у "чорныя спісы", яму забаранілі выступаць у Беларусі. У 2025-м стала вядома, што ён пайшоў працаваць у таксі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.