Затрыманых у Баранавічах пакаралі штрафамі, адзін з іх у лякарні
Грамадскіх актывістаў з Баранавічаў, якія ў Дзень Волі ішлі ўскладаць кветкі да помніку ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў, пакаралі штрафамі. Тады агулам было затрымана 14 чалавек, двух падлеткаў адпусцілі ўчора ж. Іх справы сёння накіравалі ў камісію па справах непаўналетніх. Астатнія правялі ноч у пастарунку, і сёння ім прысудзілі штрафы ад 5 да 15 базавых велічынь.
Міліцыянт, які затрымліваў учора і сёння сведчыў у судзе, сказаў, што нічога не ведаў пра мірны намер грамадскіх актывістаў і што затрымліваў людзей за бел-чырвона-белыя шалікі на шыях.
За кратамі апынуліся два інваліды 2-й групы. Аднаму з іх, Аляксею Шчарбакову, пасля затрымання ўначы стала кепска, яму выклікалі хуткую дапамогу, якая забрала яго ў лякарню.
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы