Затулін: Мядзведзеў наўрад ці захоча мірыцца з Лукашэнкам у Ерэване
Нават калі Лукашэнку ўдасца падчас саміту АДКБ перагаварыць сам-насам з Мядзведзевым, яны наўрад ці здолеюць паразумецца. Такое меркаванне ў размове з Еўрарадыё выказаў першы намеснік старшыні камітэта Дзярждумы Расіі па справах СНД, сябра Генеральнага савета “Адзінай Расіі” Канстанцін Затулін. Затулін: “Напэўна, такія спробы могуць быць. Але справы зайшлі так далёка, што любыя такога кшталту спробы могуць быць другім бокам зразуметыя як слабасць. Пры вядомым характары і тэмпераменце Аляксандра Рыгоравіча цяжка меркаваць, што ён у гэтым пытанні да такой ступені сёння зацікаўлены, што па-іншаму быць не можа. Я не ведаю, ці будуць такія спробы, але мне падаецца, што яны наўрадці што зменяць. Бо сітуацыя зараз як у вядомым кінафільме: “Альбо я яе павяду ў ЗАГС, альбо яна мяне - да пракурора”. Да такой ступені сёння абвастрыліся адносіны паміж кіраўніцтвам Расіі і кіраўніцтвам Беларусі”.
Першым крокам да прымірэння, кажа Затулін, можа стаць найхутчэйшае прызнанне Беларуссю незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Але, лічыць дэпутат Дзярждумы, непаразуменняў паміж нашымі краінамі зараз столькі, што нават гэта можа стаць толькі першым крокам да прымірэння. А можа і не стаць.