Заява ў адказ на рэзалюцыю
Беларускі парламент прыняў сёння заяву ў адказ на рэзалюцыю Еўрапарламента па Беларусі. "Рэзалюцыя Еўрапейскага парламента выклікала глыбокае шкадаванне ў беларускіх парламентарыяў і прадэманстравала, што чарговы раз Еўрапейскі парламент пры фармаванні сваёй пазіцыі адносна Рэспублікі Беларусь ігнаруе аб'ектыўныя факты", - адзначана ў супольнай заяве Прэзідыўма Прэзідэнта Савета Рэспублікі і Савета Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
"Выклікае шкадаванне, што замест сур'ёзнага аналізу ходу і прычын падзей, якія адбыліся ў Мінску ўвечары 19 снежня 2010 года, шэраг заходніх калег, ігнаруючы факты і рэчаіснасць, сканцэнтраваліся на эмацыянальнай крытыцы вымушаных дзеянняў беларускага боку", — заяўляюць дэпутаты.
Яны сцвярджаюць, што праваахоўнікі "праявілі максімальную стрыманасць і не ўмешваліся ў правядзенне несанкцыянаванай маніфестацыі да таго часу, пакуль яе кіраўнікі і ўдзельнікі не надалі ёй адкрыта насільны характар".
Дэпутаты мяркуюць, што характар і танальнасць прынятай Еўрапарламентам рэзалюцыі сведчаць, што "разважлівасць, на жаль, зноў была прынесена ў ахвяру эмоцыям, а дыялог — ціску", — перадае БЕЛТА.