Зборнік ABBA стаў самым старым альбомам на вяршыні брытанскага чарта

Зборнік хітоў гурта ABBA "Gold" 1992 года стаў самым старым альбомам, які ўзначаліў брытанскі хіт-парад, паведамляе Reuters са спасылкай на вынікі мінулага тыдня, падведзеныя кампаніяй The Official UK Charts Company. ABBA такім чынам пацясніла з першага месца апошні альбом гурта Coldplay "Viva La Vida Or Death And All His Friends" - лідэра папярэдняга тыдня.

З часу свайго рэлізу "Gold" чатырохразова падымаўся на вяршыню брытанскага хіт-параду, але зараз ён упершыню заняў гэтае месца пасля такога доўгага перапынку. Эксперты тлумачаць вяртанне папулярнасці ABBA выхадам кіна-версіі мюзіклу "Mamma Mia!", саўндтрэк да якога узначальваў брытанскія чарты два тыдні таму.

Альбом "Gold" уваходзіць у лік 40 альбомаў усіх часоў і народаў, якія часцей за ўсё набываюць меламаны. З 1992 года ва ўсім свеце было прададзена больш за 350 мільёнаў яго асобнікаў і дагэтуль узровень штогадовых продажаў "Gold" складае 3 мільёны асобнікаў.

Фота: www.sleeping-sun.by.ru