Зборную Беларусі па футболе ацанілі ў 30 мільёнаў еўра
Зборную Беларусі па футболе ацанілі ў 30 мільёнаў еўра. Аўтарытэтны нямецкі рэсурс transfermarkt.de апублікаваў рэйтынг самых дарагіх гульцоў нацыянальных зборных, піша “Прэсбол”.
Аказалася, што ўсе разам беларускія футбалісты каштуюць акурат 30 мільёнаў еўра. Гэта 36-е месца сярод 53 еўрапейскіх зборных. У нашу зборную па версіі рэсурсу ўваходзіць 24 футбалісты.
Такім чынам, сярэдні "кошт" гульца нашай каманды складае каля 1 мільёна 300 тысяч еўра.
Самы дарагі беларус — капітан зборнай Аляксандр Глеб. Яго кошт 12 мільёнаў еўра. На другім месцы варатар Юрый Жаўноў — 3,6 мільёна еўра.
Далей ідуць Цімафей Калачоў (2,5 млн), Ігар Стасевіч і Ўладзімір Карыцька (2 млн). Замыкае пяцёрку самых дарагіх беларускіх футбалістаў Віталь Кутузаў. Яго ацэньваюць у 1 мільён 200 тысяч еўра. Трансферны кошт астатніх гульцоў вагаецца ў межах 150-800 тысяч.
Самай дарогай зборнай з'яўляецца чэмпіён Еўропы — каманда Іспаніі. Агульны кошт яе футбалістаў складае 470,5 мільёнаў еўра!
Спецыялісты таксама падлічылі, што ўсе зборныя планеты, а іх 208, каштуюць 10,5 мільярдаў еўра. Атрымліваецца, што сярэдняя зборная ацэньваецца прыкладна ў 50 мільёнаў, а гэта куды вышэй чым наша каманда.