"Зеніт" не будзе дапамагаць затрыманым у Мінску заўзятарам
Футбольны клуб "Зеніт" не мае намеру спрыяць вяртанню ў Пецярбург заўзятараў, затрыманых у Мінску.
Як паведамляе “Балтийское информационное агентство”, двое маладых людзей не з'яўляюцца членамі ні аднаго з афіцыйна дзейных зенітаўскіх фанацкіх аб'яднанняў або рухаў і прыехалі ў Мінск самастойна.
Заўзятары былі затрыманыя за мацюкі і брыдкаслоўе на адрас беларускіх міліцыянтаў і па прыгаворы суда атрымалі сем сутак арышту, тэрмін якога завяршаецца 11 лістапада. Фанаты мусяць дабірацца ў Пецярбург самастойна.
БелаПАН