Жабракі ў начным Брэсце
Карэспандэнт Еўрарадыё пагутарыў з брэсцкімі жабракамі, якія працуюць у начным Брэсце Выправіўся да саборнай царквы. Там стаяў пажылы мужчына.
ЕРБ: - Чаму просіце?
Мужчына: – Таму што жабрак. Жыць няма дзе. Жыву, дзе выпадзе. Родзічаў няма, паўміралі ўсе. І сядзеў я. За аварыю.

На здымку: Жабрак ля царквы ў цэнтры Брэста
Ля найбольшай праваслаўнай царквы на выездзе з Брэста прасілі двое, адзін на ўваходзе, другі ля прыступак. Спытаў гэтых моцных яшчэ мужчынаў, чаму просяць дзеля Хрыста.
Першы жабрак: – Есці хачу. Няма рэгістрацыі. Прыйшлося і пасядзець.
ЕРБ: – А ў міліцыі Вам дапамагаюць знайсці працу?
Першы жабрак: - У мяне аднакласнік там, ён вырашае гэтае пытанне. Але ён оперупаўнаважаны, часу мала мае, работай сваёй завалены.
ЕРБ: – Родзічаў маеце?
Першы жабрак: – Я не адсюль. Родам з-пад Владавы.
ЕРБ: – А за што сядзелі, калі не сакрэт?
Першы жабрак: – За крадзеж.
ЕРБ: – А дзе спіце?
Першы жабрак: – У садовым доміку.
Другі жабрак не сядзеў, сказаў, што жонка памерла нядаўна, а цяпер жыць няма дзе, і не бяруць на работу.
Другі жабрак: – Жонкаў свайго былога мужа прапісаная была, дык ён з турмы прыйшоў нядаўна і ўсё… А яна памерла 26 лістапада.
ЕРБ: – А гэта не ён там стаіць? Бо ён якраз з турмы прыйшоў.
Другі жабрак: – Не, мы ведаем адзін аднаго. Ён не адсюль родам.

На здымку: Жанчына сабрала міласціну ля царквы на вул. Дворнікава і кудысьці пакульгала.
Хто дапамагае жабракам, акрамя мінакоў? Цыганкі на сходах маста казалі, што даюць бацюшкі. Але праваслаўныя святары аказаліся некантактнымі. Пасля пятага разу вырашыў паспрабаваць распытацца ў грэка-каталіцкім храме на вуліцы Дворнікава. Згадзілася пагаварыць матухна Вольга Аляксандраўна. Якраз падышоў і атрымальнік дапамогі. Запытаўся, ці будзе служба, атрымаў лусту хлеба і пайшоў сабе.
Матухна: – Не адмовіла. Закусіць прасіў, відаць. Але царкве не латва адмаўляць. Грошай не дала, а хлеба так.
ЕРБ: – А бывае, што з сем’ямі прыходзяць?
Матухна: – Так, цыганкі найперш. Многа дзяцей. Пастаянна і сезонна. Бо не працуюць. Маюць патрэбу, бо кепска жывуць.
Матухна сказала таксама, што дасылаюць часам лісты з просьбамі пра дапамогу. Былі ў іх да нядаўняга часу і партнёры па сацыяльнай дапамозе:
Матухна: – Працуем мы з евангельскімі хрысціянамі-баптыстамі, з дабрачыннай арганізацыяй “Ад сэрца”, “Эклесіяс”, “Самарыцянскі кашалёк”. Але яны прыпынілі сваю дзейнасць апошнім часам.

На здымку: Грэка-каталіцкая царква ў Брэсце
Матухна сказала, што дапамагаюць цяпер больш у коле знаёмых. Выдавец газеты “Царква” Ігар Бараноўскі, які прысутнічаў на нашай гутарцы, патлумачыў Еўрарадыё: – Многія дабрачынныя арганізацыі згортваюць сваю дзейнасць, бо многа ўсялякіх бюракратычных працэдураў, афармленняў і дазволаў. Сабе даражэй. Таму ў царкве больш дапамагаюць людзі людзям. Менш цяганіны.