Жана Літвіна папрасіла Кангрэс падтрымаць незалежныя СМІ
На Кангрэсе дэмакратычных сілаў выступіла кіраўнічка Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна. Яна папрасіла дэлегатаў падтрымаць незалежныя СМІ. Паводле яе словаў,
галоўная задача сёння — «адлучэнне дзяржаўнай улады ад СМІ і
раздзяржаўліванне сродкаў масавай інфармацыі».
Літвіна прапанавала Кангрэсу прыняць праграму-мінімум па падтрымцы незалежных СМІ з патрабаваннямі да ўлады:
1.Адмяніць забарону на распаўсюд і друк незалежнай прэсы (13 з 25 незалежных грамадска-палітычных газет не маюць магчымасці распаўсюджвацца па падпісцы).
2.Калі не адмяніць, дык увесці мараторый на самыя адыёзныя артыкулы Крымінальнага кодэксу (паклёп на прэзідэнта, удзел у дзейнасці незарэгістраваных арганізацый ды інш.).
3.Прывесці беларускі закон у галіне СМІ ў адпаведнасць з міжнароднымі нормамі і стандартамі.