Жанчына-бармен не спалохалася рабаўніка з пісталетам (відэа)
Здарэнне адбылося ўначы 16 сакавіка ў Салігорскім раёне на 126-м кіламетры аўтадарогі "Мінск — Мікашэвічы".
Салігорская міліцыя шукае зламысніка, які ўначы 16 сакавіка напаў на кавярню, размешчаную на 126-м кіламетры аўтадарогі "Мінск — Мікашэвічы" каля вёскі Вялікі Лес. Мужчына быў у шапцы з прарэзамі для вачэй. Ён палохаў 40-гадовую жанчыну-бармена пісталетам і патрабаваў аддаць яму грошы з касы, інфармуе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці.
Аднак бармен не спалохалася і адмовілася яму аддаць грошы. Да таго ж у зламысніка былі нейкія праблемы з пісталетам. У выніку, жанчына прапанавала яму сысці, што ён і зрабіў. Распачатая крымінальная справа.