Жанчыну-навукоўца з Пакістану асудзілі на 86 год турмы

Грамадзянку Пакістану Аафію Сіндзікі асудзілі ў ЗША на 86 год турмы за спробу забойства амерыканскіх вайскоўцаў і агентаў спецслужбаў. Жанчыну прызналі вінаватай у тым, што яна накіроўвала вінтоўку на вайскоўцаў арміі ЗША і крычала “Смерць амерыканцам!” Гэта адбывалася ў Афганістане, дзе яе затрымалі ў 2008 годзе, перадае Associated Press. Аафія Сіндзікі — пакістанскі навуковец. Яе арышт у ліпені 2008 года выклікаў шэраг акцыяў пратэсту ў Пакістане. Улады ЗША лічаць, што яна звязаная з “Аль-Каідай”. Абвінавачанне патрабавала для яе пажыццёвай турмы, абарона настойвала на тэрміне ў 12 год зняволення.