Жлобін святкуе “Дажынкі” (фота)
28 верасня ў горадзе праходзіць другі дзень святкавання фестывалю.
За святкаваннем назіраюць карэспандэнты “Нашай Нівы”. Па іх словах, бліжэй да прыезду Аляксандра Лукашэнкі актывізаваліся службы бяспекі. Цэнтр горада перакрыты, да месца размяшчэння сцэны не пускаюць з фотаапаратамі і вялікімі ёмістасцямі з пітвом. Можна браць не больш за паўлітра вадкасці ў пластыкавай тары. Людзі выкідваюць у сметніцы пакункі з сокам.
Святкаванне ў Жлобіне ўражвае размахам. Складваецца ўражанне, дзеліцца фотакарэспандэнт “Нашай Нівы” Сяргей Гудзілін, што жлобінскія «Дажынкі» больш маштабныя, чым леташняе свята ўраджаю ў Горках.




