Жлобінскі “Металург” перамог сёмы раз запар

Хакеісты жлобінскага “Металурга” перамаглі сёмы раз запар на адкрытым чэмпіянаце Беларусі, паведамляе БЕЛТА. 23 верасня ў сябе дома клуб выйграў у “Гомеля” — 3:1. Вынікі астатніх сустрэчаў 7-га тура чэмпіянату:

“Віцебск” — “Шахцёр” — 2:6
“Хімік-СКА” — “Хімвалакно” — 2:3
“Нёман” — “Юнацтва” — 3:6
“Шыннік” — “Сокал” (Украіна) — 3:0
“Брэст” — “Металургс” (Латвія) — 4:1