Жонцы Менцюка пагражае да 5 гадоў турмы — міліцыянты
Супрацоўнікі Мінскай абласной міліцыі заяўляюць, што на Вольгу Мянцюк могуць распачаць крымінальную справу. Яе могуць абвінаваціць у перадачы кіравання аўтамабілем п'янаму чалавеку (ч.1 арт. 318 КК). На цяперашні момант невядома, дзе знаходзіцца Вольга Мянцюк. Нагадаем, што яна разам з мужам знікла неўзабаве пасля здарэння. Часовы выканаўца абавязкаў начальніка папярэдняга расследавання УУС Мінаблвыканкаму Андрэй Ліс адзначае, што крымінальны пераслед Вольгі Мянцюк — справа зусмі не першачарговая.
Андрэй Ліс: "За гэта пагражае абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў альбо пазбаўленне волі на той самы тэрмін. Насамрэч у нас зараз асноўнае пытанне — расследаваць справу наконт Менцюка. А калі стане так пытанне — пакуль рана пра гэта гаварыць".
Нагадаем, што п'янага Рамана Менцюка супрацоўнікі ДАІ на пачатку сакавіка спынялі на трасе Мінск—Мікашэвічы з дапамогай "жывога шчыта". Пры гэтым пацярпелі людзі, якія знаходзіліся ў машынах. На Менцюка распачалі крымінальную справу. Трэці тыдзень ён знаходзіцца ў вышуку.
Пад расследаваннем знаходзяцца таксама 4 супрацоўнікі аддзела ДАІ Кастрычніцкага РУУС Мінску, якія арганізоўвалі "жывы шчыт".