Жонка Андрэя Пачобута вязе яму перадачу ў следчы ізалятар

Аксана Пачобут, жонка карэспандэнта польскай "Газеты выборчай" Андрэя Пачобута, едзе ў следчы ізалятар №1 г. Гродна. Яна паспрабуе перадаць яму самыя неабходныя рэчы. Пра гэта Аксана Пачобут паведаміла ў жывым эфіры Еўрарадыё.
Нагадаем, Андрэй Пачобут быў затрыманы ўчора ўвечары ў Гродне. Прычыны затрымання дагэтуль невядомыя.

28 сакавіка стала вядома пра распачатую ў дачыненні да Пачобута крымінальную справу “за абразу кіраўніка дзяржавы”, аднак нават падпіскі аб нявыездзе у яго не ўзялі.

Сёння журналіст збіраўся наведаць Мінск, каб узяць удзел у тэлемосце прадстаўніцтва Еўракамісіі з дэлегацыяй Еўрапарламента ў справе сітуацыі ў Беларусі.