Жонка брытанскага прынца Уільяма герцагіня Кейт нарадзіла сына

Дзіцё важыць тры кілаграмы 800 грамаў, пасля родаў герцагіня з сынам адчуваюць сябе добра. Нагадаем, што Кейт прывезлі ў шпіталь Сэнт-Мэры ў Лондане раніцай панядзелка. Злучанае Каралеўства сустрэла навіну аб нованароджаным спадкаемцы трона авацыямі і захапленнем. Гэта першае дзіця герцага і герцагіні Кембрыджскіх і трэцяе ў чарзе на брытанскі трон.

Фота obozrevatel.ua