Жонка палітвязня Андрэя Клімава сустрэлася з мужам
Жонка і адначасова адвакат палітвязня Андрэя Клімава Таццяна Леановіч сустрэлася з мужам у ізалятары часовага ўтрымання. Сустрэча адбылася 2 кастрычніка, у дзень, калі Мінскі гарадскі суд адхіліў касацыйную скаргу. Па словах Таццяны, пакуль невядома, дзе будзе адбываць пакаранне вядомы апазіцыйны палітык.
Таццяна Леановіч: “Я прыйшла паведаміць яму пра вынікі разгляду нашых сумесных скаргаў. У яго няма цёплай вопраткі, пакуль няма нават абутку… Гэта працэдура пераезду вельмі цяжкая для зняволенага. Чалавек ужо заняты задачамі штодзённага выжывання”.
Нагадаем, 1 жніўня 2007 года суд Цэнтральнага раёна сталіцы прызнаў Клімава вінаватым у публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады або гвалтоўнай змене канстытуцыйнага ладу з выкарыстаннем СМІ.
Падставай для абвінавачання стала публікацыя на сайце Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Палітык быў асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пасяджэнне калегіі гарадскога суда праходзіла за зачыненымі дзвярыма без прысутнасці Клімава.
Дагэтуль палітык правёў за кратамі два тэрміны: з 1998-га па 2002 год (нібыта за крадзяжы ў асабліва буйных памерах) і з 2005-га па 2006 год (за арганізацыю групавых дзеянняў, парушаючых грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Арганізацыя "Міжнародная амністыя" прызнала Клімава вязнем сумлення.