Жыхар Баранавіч вынес з офіса сейф з 25 млн рублёў

Днямі ў Баранавічах з офіса індывідуальнага прадпрымальніка знік сейф. Мужчына заўважыў гэта раніцай 3 лістапада і звярнуўся ў міліцыю. Паводле яго слоў, у сейфе знаходзіліся 25 мільёнаў 200 тысяч рублёў.

Як паведамляе Intex-press, па падазрэнні ў здзяйсненні крадзяжу затрымалі кіроўцу прадпрымальніка — 23-гадовага жыхара Баранавіч. Па словах супрацоўнікаў міліцыі, гэта ён падабраў ключы да дзвярэй офіса і вынес адтуль сейф. Да моманту затрымання малады чалавек распілаваў сейф "балгаркай", а грошы выдаткаваў на ўласныя патрэбы.

У дачыненні да затрыманага распачатая крымінальная справа.

Фота — Fotolia