Жыхар Брэстчыны спрабаваў збыць сувенірную стодоларавую купюру

Жыхар Жабінкі (Брэсцкая вобласць) спрабаваў збыць сувенірную стодоларавую купюру. 19-гадовага хлопца міліцыянты затрымалі ў вёсцы Здзітава Жабінкаўскага раёна. Як інфармуе БЕЛТА, малады чалавек спрабаваў абмяняць сувенір на 250 тыс. рублёў.

На хлопца пачалі крымінальную справу па ч.1 арт.209 ("Махлярства") КК Беларусі. Яму пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.