Жыхар Добрушчыны, выпальваючы іржышча, падпаліў некалькі будынкаў
Пра гэты выпадак Еўрарадыё распавялі ў Гомельскім абласным упраўленні МНС. Па словах выратавальнікаў 75-гадовы вясковы пенсіянер, выпальваў іржышча, але агонь перакінуўся на суседнія будынкі. Выратавальнік: "У выніку пажару згарэла страха дома, знішчаная пуня. І яшчэ ў адным земляўласніцтве знішчаная страха пуні і прыбудова да яе. Калі б пабудовы былі драўляныя, яны б таксама былі знішчаныя. Але яны былі цагляныя, таму згарэлі толькі дахі".
Па словах выратавальнікаў, на цяперашні час гэта хіба што адзіны выпадак пажару. Увогуле ж пажарная сітуацыя на Гомельшчыне пакуль што спакойная.У лясах і на тарфяніках загаранні не зафіксаваныя. Расійскія пажары да нас таксама не дайшлі.