Жыхар Гомеля "адбіваўся ад чарцей", а зарэзаў 2-гадовага сына

У момант трагічнага здарэння маці дома не было. Мужчына пасля патлумачыў міліцыянтам, што "пабачыў чарцей, якія прыйшлі за ім з нажамі". Ён "забраў у аднаго з іх нож і стаў абараняцца". Насамрэч, п'яны бацька нанёс сыну шматлікія раненні нажом. Дзіця памерла на месцы.



Цяпер праводзіцца комплекс следчых дзеянняў, накіраваных на збор доказаў і ўстанаўленне ўсіх абставінаў здзейсненага злачынства, інфармуе "Интерфакс-Запад".
 

Фота — Fotolia