Жыхар Гомеля прыйшоў у міліцыю з мінамётнай мінай (відэа)
Ён паклаў боепрыпас на ганку. Прысутныя праваахоўнікі і мінакі былі ў шоку.
Міліцыя выклікала сапёраў, жыхароў бліжэйшага дома эвакуявалі, тэрыторыю ачапілі.
Вось што распавёў у каментары тэлеканалу АНТ супрацоўнік Гомельскага аддзела Следчага камітэта Сяргей Краўчанка:
"Супрацоўнікамі спецыялізаванага падраздзялення было пацверджана, што дадзеная міна з'яўляецца дзеючай мінай з часоў Вялікай Айчыннай вайны. Пасля чаго міна была транспартаваная на палігон [для ліквідацыі]".
46-гадовы мужчына патлумачыў, што знайшоў міну каля Сожа. Ён не падумаў, што яна магла ўзарвацца.