Жыхар Гродна з’ездзіў па гарэлку на экскаватары

Дарожны рабочы ў Гродне вырашыў з’ездзіць у краму па гарэлку на экскаватары. Увечары 5 сакавіка яго затрымалі ў мікрараёне Вішнявец — разам з кіроўцам у будаўнічай машыне быў яго прыяцель. Пра неадэкватнага кіроўцу экскаватара даішнікам паведамілі неабыякавыя грамадзяне, якія западозрылі, што за рулём машыны знаходзіцца нецвярозы чалавек.

Высветлілася, што ў крыві 24-гадовага рабочага ўтрыманне алкаголю амаль у шэсць разоў перавышала норму.

Пільныя грамадзяне дапамаглі затрымаць яшчэ аднаго п’янага кіроўцу. Выпадковыя сведкі звярнулі ўвагу на дзіўныя паводзіны мужчыны за рулём “Волгі” і паведамілі пра гэта ў ДАІ. Кіроўца ехаў начны клуб — у яго крыві было ў 7 разоў болей алкаголю, чым дапускае норма, перадае БЕЛТА.