Жыхар Мазыра вырашыў пастраляць па машынах на вуліцы

30-гадовы мужчына "з хуліганскіх намераў" пачаў страляць з паляўнічай стрэльбы з акна кухні сваёй кватэры ў бок бульвара Юнацтва. Агулам прагучалі тры стрэлы.



Высветлілася, што зламыснік мае дазвол на захоўванне паляўнічай зброі, у яго знайшлі дзве стрэльбы. Распачатая крымінальная справа, мужчына затрыманы, інфармуе БЕЛТА.



Стральба з вокнаў і балконаў па машынах і людзях адбываецца рэгулярна ў розных гарадах нашай краіны. Учора стала вядома пра затрыманне дваіх юнакоў, якія стралялі па аўтобусах у Маладзечне.



Фота — medwed-hunt.ru