Жыхар Мінска два гады здымаў троххвіліннае відэа пра свой горад (відэа)

“Гэты ролік здымаўся даволі доўга, каля 2 гадоў з перапынкамі, да таго ж сезонна, зімой амаль не здымаў. Усё зроблена ў timelapse, груба кажучы, відэа зманціравана з фатаграфій, зробленых з інтэрвалам. Шмат часу заняла апрацоўка асобных планаў, а мантаж рабіўся даволі хутка. Ўсё здымалася спачатку на Canon 7D, пазней на Canon 5D mark3”, - цытуе аўтара працы Дзмітрыя Важніка сайт onliner.by.

„Ролік атрымаўся тэматычным, усе кадры зробленыя з дахаў, колькасць іх назваць цяжка. Матэрыялу засталося вельмі шмат, але ў роліку я выкарыстаў кадры толькі тых месцаў, з якімі мяне нешта звязвае, якія мне блізкія. Мяне ўжо пыталіся, чаму ў роліку няма тых ці іншых мінскіх славутасцяў, але я не ставіў перад сабой мэту ахапіць увесь горад, я хацеў паказаць менавіта мой Мінск”, - гаворыць аўтар.