Жыхар Пінска набыў патрыманы аўтамабіль, у якім знайшоў гераін

136 грамаў наркотыка знаходзілася ў самаробнай схованцы у дзверцы аўто.
Пазалетась 29 гадовы інжынер-электрык фабрыкі запалак купіў аўтамабіль.
І толькі пасля таго, як трапіў у аварыю, пры рамонце выпадкова знайшоў пакунак з наркотыкам. Ён вырашыў кампенсаваць страты ад аварыі і прадаць яго за 11 тысяч долараў.

Праз свайго знаёмага пінчук пачаў шукаць пакупнікоў і пры спробе продажу гераіну быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. Справу перадалі ў суд, “наркадылера” чакае ад 8 да 13 год пазбаўлення волі.

Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск