Жыхара Ліды затрымалі за вулічны “стрыптыз” перад школьніцамі

Лідскія міліцыянты з патрульна-паставой службы сумесна ў супрацоўнікамі крымінальнага вышуку затрымалі мясцовага жыхара 1968 года нараджэння — мужчына забаўляўся дэманстрацыяй сваіх полавых органаў на вуліцы. Ён нападаў на школьніц і у яго справе фігуруюць два эпізоды. Першы раз эксгібіцыяніста не злавілі, а пасля другога публічнага распранання ён і трапіў у міліцыю.

Сам мужчына адмаўляе абвінавачванні ў эксгібіцыянізме і кажа, што проста спраўляў свае натуральныя патрэбы. Школьніцы кажуць іншае — хуліган наўмысна паказваў ім сваю мужчынскую годнасць.

Астатнія дэталі вызначаць у часе папярэдняга следства, паведамляе прэс-служба Гродзенскай абласной міліцыі.

Ілюстратыўнае фота з сайта delfi.ee