Жыхарам Вялікабрытаніі давядзецца насіць з сабой пасведчанні асобы

Урад Вялікабрытаніі мае намер дазволіць паліцыі спыняць на вуліцах людзей для праверкі дакументаў.  Раней гэта было магчыма, толькі калі ў праваахоўнікаў былі падставы падазраваць чалавека ў здзяйсненні злачынства. Новыя «антытэрарыстычныя» правілы распрацаваныя пад кіраўніцтвам кіраўніка МУС Джона Рыда.

Яны дапускаюць магчымасць праверкі дакументаў і затрымання людзей, якія падаюцца паліцыянтам падазронымі.

Эхо Москвы