Жыхарка Іванаўскага раёна трымала на ланцугу маці-пенсіянерку

Як паведамляе БелаПАН, жанчыну падазраюць у тым, што ў адзін з дзён ліпеня яна гвалтоўна трымала на ланцугу сваю 61-гадовую маці ў двары хаты па месцы жыхарства. З аднаго боку ланцуг быў замацаваны на шыі пацярпелай, з другога боку — за нерухомую апору.



Па словах дачкі, гэткім чынам яна хацела паўплываць на маці, якая злоўжывае спіртным.



З заявай у міліцыю звярнулася, праўда, не пацярпелая. Гэта зрабілі людзі, якіх пенсіянерка папрасіла дапамагчы пазбавіцца ад ланцуга, калі здолела сысці з двара.



Фота — directpress.ru