Жыхарка Ліды ашукала сваіх знаёмых на 40 мільёнаў
Каля 40 мільёнаў рублёў атрымала ад знаёмых праз ашуканства жыхарка Ліды за два з паловай гады. Супраць яе распачатая крымінальная справа. Як паведамляе БелаПАН, 52-гадовая жанчына распрацавала адмысловую схему для выцягвання грошай. Яна распусціла чуткі сярод знаёмых, што ў адным з банкаў мае "свайго чалавека", які можа размяшчаць на дэпазітны ўнёсак беларускія рублі пад 35% гадавых, у той час, калі сапраўдныя стаўкі вагаюцца ў межах 20-22%.
Старым "укладчыкам" жанчына выплочвала адсоткі, беручы грошы ў новых "укладчыкаў". Але ў выніку сама заблыталася ў схеме і яе дзейнасцю занялася міліцыя.
Старым "укладчыкам" жанчына выплочвала адсоткі, беручы грошы ў новых "укладчыкаў". Але ў выніку сама заблыталася ў схеме і яе дзейнасцю занялася міліцыя.