Жыхарка Пінску злавіла рабаўніка і атрымала за гэта прэмію

За смелы ўчынак і дапамогу міліцыі жыхарка Пінску атрымала падзяку і грашовую прэмію ад мясцовага ГАУС. Выпадак адбыўся яшчэ летам, калі жанчына вярталася з працы дамоў — на яе напаў злачынца з намерам адабраць торбу. Аднак кабета аказала ярасны супраціў і паклікала на дапамогу. Патрульныя міліцыянты даволі хутка адрэагавалі і затрымалі рабаўніка. Як высветлілася пазней, на яго ліку было ужо каля дзесятка падобных злачынстваў.