Жыхарка Пскоўскай вобласці "кінула" 10 жыхароў Брэста на 21 тысячу долараў

На 21 тысячу долараў "кінула" дзесяць жыхароў Брэста 42-гадовая жыхарка расійскага горада Пскоў. Яна дзейнічала пад выглядам выканання рыелтарскай дзейнасці.  Паведамляецца, што злачынствы былі здзейсненыя ў перыяд з 2003 да 2005 года. Крымінальную справу супраць жанчыны распачалі праваахоўныя органы Пскова, паведамляе сайт informpskov.ru.