Жыхароў Мозыра ў цэнтры горада атакавалі дзікі

Здарэнне адбылося 8 кастрычніка. Раніцай у цэнтры горада з’явіліся чатыры дзікі. На вялікай хуткасці яны беглі ў бок аўтобуснага прыпынку, дзе ў той час было шмат людзей. Адзін з дзікоў збіў адначасова двух чалавек. У выніку ў пацярпелай жанчыны зафіксаваны пералом лобнай косці і ўдар мазгоў.

Віноўнікаў здарэння затрымаць не ўдалося, паведамляе “Рэспубліка”. Дзікі, шакіраваныя кантактам з людзьмі, хуценька пераплылі раку і зніклі ў палескіх лясах.