Жыхары Кыргызстана ўхвалілі новую Канстытуцыю

Насельніцтва Кыргызстана ўхваліла новую Канстытуцыю краіны на рэферэндуме, які прайшоў 27 чэрвеня. Галасаванне прайшло без здарэнняў. Па звестках Часовага ўрада, на ўчасткі прыйшлі 65% выбаршчыкаў, ці каля 1,7 мільёна чалавек. "Мы лічым, што рэферэндум прайшоў законна, — заявіла прэм'ер-міністр краіны Роза Атунбаева. — Канстытуцыя Кыргызстана прынятая. Зараз у Кіргізіі будзе не часовы, а нармалёвы, легітымны ўрад".

Паводле новай Канстытуцыі Кыргызстан ператвараецца ў парламенцкую рэспубліку. Выбары дэпутатаў пройдуць 10 кастрычніка. Тады жа будзе абраны і новы прэзідэнт, паведамляе інфармагенцтва InterRight.