Жыхары Прагі пратэстуюць супраць помніка Тарасу Шаўчэнку
Каля 150 жыхароў аднаго з самых прэстыжных раёнаў Прагі абураныя планамі будаўніцтва помніка Тарасу Шаўчэнку.
"Мы не сумняемся ў значэнні творчасці гэтага паэта XIX стагоддзя для ўкраінскага народу, але якія адносіны ён мае да адной з пражскіх плошчаў?!", - гаворыцца ў іх заяве, якую распаўсюдзілі СМІ.
Жыхары сталіцы Чэхіі таксама лічаць, што паколькі працы па заліўцы бетона для помніка пачаліся на некалькі дзён раней атрымання на гэта афіцыйнага дазволу з боку будаўнічага ўпраўлення, пабудову неабходна прыпыніць.
УНІАН