Жыльцоў з дамоў па вуліцы Карла Маркса ў Мінску высяляць не будуць

Мінгарвыканкам прыняў рашэнне не адсяляць жыльцоў дамоў па вуліцы Карла Маркса і захаваць функцыянальнае прызначэнне гэтых будынкаў.
Пра гэта паведаміў старшыня Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Віктар Нікіцін. Ён удакладніў, што выключэнне складуць кватэры, размешчаныя на першых паверхах спрэчных дамоў.

Паводле яго слоў, жыць у тых кватэрах нельга, і жыльцы з гэтым згодныя. “Там практычна няма кватэр, засталося толькі некалькі, і гэтыя людзі атрымаюць жыллё з улікам усіх сваіх інтарэсаў", — сказаў Нікіцін.

“Інтэрфакс”